Гульневая праграмма "У госци да мядзведзя"

Мядзведзь: Падыходзце, волаты мясцовыя,
Хлопцы гарадскія ды вясковыя.
Ёсць у мяне для вас выпрабаванне,
Жадаю пазнаёміцца я с вамі.

Весялун 2: Мяне паспрабуй перамагчы, звяруга!

Мядзведзь: А хто ты такі?

Весялун 2: Я весялун кірмашовы. Хаджу, народ весялю, дзевак казытаю, з дзядамі балбытаю. Люблю пацешыцца, пагуляць.

Мядзведзь: Ну, калі так, дык будзем с табою разам хлопцаў выпрабаваць.

Весялун 2: Добра, згодзен. Тады пачынаю. Ёсць у мяне гіра, вельмі цяжкая, пудовая. Ёсць і меньшая, лягчэйшая. А ёсць і найцяжалейшая. Падыходзь, чалавек, падымі гіру разоў дзвесці. А не падымеш – трэба больш есці.

( Гульня "Падымі гіру" )

Мядзведзь: Добра-добра. Бачу, што з гірамі вы як з жонкамі сваімі справляецеся. Волаты дык волаты, толькі што молады, але ж гэта пройдзе. Давай, Весялун, другое выпрабаванне.

Весялун 2: Падыходзце сюды ( вядзе да стала ), тут у нас татамі на якім трэба змагацца рукамі. Па чарзе, па дзвух уставайце і адзін аднаго перамагайце!

( Гульня " Бітва на руках" )
Мядзведзь: А зараз пераможцы адзін супраць аднаго бейцеся.

Весялун 2: Рук не шкадуйце, змагайцеся. Да апошней сілёнкі супраціўляйцеся!

( Гульня "Бітва на руках"- працяг )

Мядзведзь: Якія хлопцы ды дзяўчынкі моцныя. Нібы спецыяльна рыхтаваліся, на свята спяшаліся каб прыз-падарунак атрымаць. Давай, весялун наступнае выпрабаванне.

Весялун 2: Ну, размяліся, а зараз можна і справамі сапраўднымі заняцца. Вось вам круг. З яго выхад толькі адзін – да дому. Хто на адной ножцы ўстаіць, а другога с круга выпіхне, той і пераможца.

( Гульня " Выпіхні з круга" )

Мядзведзь: А зараз пагуляем камандамі. Вось ты, пераможца, і ты , пераможца, збірайце каманды, кожны па пяць чалавек.

Весялун 2: Станавіцеся каля гэтай рысачкі. Вось вам лыжачкі ды яечкі. Бярыце лыжку ў рот, яечка ў лыжку і бягом да Мядзведзя, дабеглі і вяртайцеся да сваёй каманды і перадавайце эстафету далей. Чыя каманда будзе першай і яечка не паб'е, тыя і пераможцы.

( Гульня "Яечка на лыжцы" )

Весялун 2: Апладысменты пераможцам, але гэта была генеральная рэпетыцыя, а зараз : адзін, два, тры...

( Працяг гульні "Яечка на лыжцы" )

Весялун 2: Добра-добра! Віншуем пераможцаў.

Мядзведзь: А вось у мяне канат ёсць. Канат незвычайны, марскі, закручаны.
Гэтая каманда з гэтага боку, гэтая з гэтага. Хто каго перацягне, тая каманда – мацнейшая, падарункаў дастойная.

( Гульня "Перацягванне канату" )

Мядзведзь: Вы, канешня, перамаглі, але прыз за гэты конкурс знаходзіцца на вось гэтым слупке на самай верхавіне. Дастанеце – прыз атрымаеце.

( Гульня "Дастань пеўня" )

Весялун 2: Вось і наш пераможца, бярыце пеўня. Віншуем вас ад усей душы.

Мядзведзь: Ну, грамадзяне, з вамі весело, але трэба мне спаць ісці. Зіма на парозе. Да пабачэння!

Весялун 2: Дзякуй вам, хлопчыкі і дзяўчаты.
Хай будзе ваша хата багатай.
Хай будзе ў вас заўсёды вяселле,
А я пайшоў. Да пабачэння!

( Уходзяць )

Примечание: Обязательные к заполнению поля помечены *.

Яндекс.Метрика