Радыёканцэрт "Ой, дажыначкі"

1 Вяд. Добры зень добрым людзям!
Няхай вам радасці прыбудзе!
2 Вяд. Добры дзень добрым людзям!
Няхай вам радасці прыбудзе!
1 Вяд. У нас сёння свята!
2 Вяд. У нас сёння свята!
Разам Песен, танцаў, жартаў, усяго багата!

Муз. Нумар.

1 Вяд. Хто яшчэ дома сядзіць?
2 Вяд. Падымайся, апранайся,
Ды на свята адпраўляйся!
Разам Калі ласка запрашаем у госці к нам!

Муз. Нумар.

Дыктар Свята "Дажынкі" мае вельмі старажытныя карані.
Заўсёды, пасля збора ўраджаю, калі ўсе земляробчыя работы скончаны, хлеб пакладзен у свіран, гародніна ў падвал, гаспадарка падрыхтавана да зімы, людзі збіраліся разам і адзначалі гэтае свята за адзіным сталом, які быў заўсёды багаты, віншавалі адзін аднаго. Ехалі на кірмаш, каб прадаць што небудзь, альбо купіць новую вопратку ці новы шуфель, а то і проста цацку для дзіцяці.
Яшчэ ў гэты час рыхтаваліся ехаць у сваты. Хлопцы прыглядалі сабе на кірмашы нявесту, часта з іншай вёскі. На пакровы гаварылі так:
"Прыйшлі пакровы, -
Раве дзеўка бы карова!"

( Фанаграма мікшыруецца )

І несліся па ўсей Беларусі тройкі са званамі, і беглі за імі дзеці, а старыя глядзелі ім у след. І ўсе ведалі: хутка будзе вяселле!

Муз. Нумар.

1 Вяд. Калі ласка, запрашаем на кірмаш!
2 Вяд. Ці таргуйся, ці меняйся "баш на баш"!
1 Вяд. У мяне ёсць бульба, ў цябе каўтан, -
Вельмі добры бартэр, даражэнькі пан!
2 Вяд. Што ж гэта за бартэр – каўтан за бульбу?
Лепш давай грошы, мы бульбу не любім!
1 Вяд. Ты бульбу не любіш? Вось гэта справа!
А мне ... непатрэбен каўтан твой дзіравы!

Муз. Нумар.

1 Вяд. Падыходзьце! Папейце чаю гарачага
З булкаю смачнаю!
З арэхамі грэцкімі ці макам папэцканую.
2 Вяд. Грамадзянін, прадзёмце!
1 Вяд. Прабачце! А справа ў чым?
2 Вяд. Лепш адкажыце – дзе мак вы бяроце?
1 Вяд. Нідзе не бяром, самі расцім!
2 Вяд. Вось дык да! Наркабарон!

Муз. Нумар.

1 Вяд. Шашлык – машлык! Пакупай, кушай! Вай!
Падхадзі, дзядзя – джан!
Плоў бяры із баран!
2 Вяд. Мне паложце грамаў трыста!
Толькі, калі можна, то без рыса!
1 Вяд. Можа што ў мяне са слыхам часам!
Плоў без рыса не бывае! Не – не – не!
Ну, калі толькі для цябе,
Дзядзя – джан, зраблю я плоў без мяса!

Муз. Нумар.

1 Вяд. Ой, суседачка! Дзень добры, чула: сваты
Сёння прыязджалі к вам да хаты?
Ганначку сваталі, ці Таньку,
Ці можа малую кірпатую Маньку?
2 Вяд. Ой, суседачка! Сваталіся да Ганначкі,-
Тая ўбегла, злавілі Танячку.
Паглядзелі – неспадабалася!
Манька тожа кудысьці падзявалася.
Чакалі – чакалі, аж ледзь не плакалі,
А потым плюнулі … дый мяне сасваталі!

Муз. Нумар.

Дыктар Сёння свята тых, хто працуе. Хто расціць хлеб, зямлю нашу любіць як родную маці, і кожны колас для яго, як любае дзіця.
Сёння свята тых, хто гадуе цяля і парсючкоў. Чые рукі яны ведаюць і не страшацца, а цягнуцца насустрач даверлівымі мордачкамі.
Дзякуй вам, хлебаробы, жывёлаводы, садаводы, за хлеб духмяны, залацісты, за каўбасу і сакавіты, свежы кавалак мяса на талерцы, за малако і сыр, за масла і тварог, за яблыкі ды грушы!
Дзякуй вам, людзі працоўныя, дзякуй!

Муз. Нумар.

1 Вяд. Добры дзень, добрым людзям!
Няхай вам радасці прыбудзе!
2 Вяд. Добры дзень, добрым людзям!
Няхай вам радасці прыбудзе!
1 Вяд. У нас сёння свята!
2 Вяд. У нас сёння свята!
Разам Песен, танцаў, жартаў, усяго багата!

Муз. Нумар.

Дыктар Калі вы ўжо прыйшлі на свята, то першай справай прайдзіцеся па кірмашу. Крама крамай, а на кірмашы можна сустрэць такое, чаго ў краме ніколі не ўбачыш. На людзей паглядзець ды сябе паказаць.
Яшчэ вас сёння чакае багатая забаўляльная праграма.
У адзінаццаць гадзін – пачатак кірмашавага прадстаўлення на ганку палаца культуры. Ў якім вы сустрэняцеся с незвычайнымі героямі, будзеце сведкамі цікавых падзей.
У гульнёвай праграме, якая будзе ісці паралельна прадстаўленню, вы сможыце не только размяцца, але і атрымаць добры прыз.
Удзельнікі конкурсу лепшай гародніны і садавіны, ўзрошчанай на уласных агародах, атрымаюць яшчэ лепшыя прызы, таму спяшайцеся, калі ў вас ёсць чым ганарыцца, ці вялікімі гарбузамі, ці смачнейшымі яблыкамі, нясіце іх на свята і рэгіструйце ў журы, якое працуе ў фае палаца культуры.
Вынікі конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, будуць аб'яўлены ў час правядзення выставы дасягненняў сельскай гаспадаркі прадпрыемстваў раёна. Выстава пачне працаваць адразу пасля заканчэння кірмашовага прадстаўлення ў фае палаца культуры на другом паверсе.
У 12.00 кіраўнікі гаспадарак раёна, перадавікі і проста глядачы запрашаюцца ў залу палаца культуры, дзе пройдзе святочны канцэрт.

Муз. нумар.

Примечание: Обязательные к заполнению поля помечены *.

Яндекс.Метрика