Сцэнарый дзіцячай гульнёвай праграмы.
"У госці да капусты"

Капуста: Гэй маладыя ды маленькія! Хто жадае і не мае?
Падыходзце, пагуляем.

Весялун 1: Ты, Капустачка, мяне выпрабуй!
Здаецца, я цябе страціў.
Дакладна гавару: ты мая!

Капуста: Падыйді бліжэй! Ну-ка, ну-ка!
Не пазнаю. (на хлопчыка) Вось ён больш падобен, ці можа гэты хлопчык? Ай-яй-яй! А ну, хто лепш усіх буракі можа ірваць?

Весялун 1: Станавіцеся, дзеці вакол бурака! Хто хутчэй бурак схопіць, той і ёсць гаспадар нашай капустачкі.

( Гульня "Схапі бурак!")

Капуста: Дай, пагляджу на цябе, хлопчына-малайчына. Не, не падобны на майго гаспадара. Паспытаем яшчэ. Мой гаспадар не толькі буракі збіраць умее, але і коніка добра запрагае.

Весялун 1: Паспытаем. Хто ў наступным конкурсе паспрабуе перамагчы? Ой-ёй-ёй, колькі ж вас многа. Так нельга. Трэба выбраць дастойных.

Капуста: Хто больш за ўсіх гэтую штуковіну вось гэтак накруціць, той будзе і коніка запрагаць. Што гэта?

Дзеці: Абруч.

Капуста: Не, гэта не абруч, гэта хамут для нашага коніка. Ён цяжкі, не кожнаму пад сілу яго нават падняць. ( робіць выгляд, што абручь цяжкі )

( дзець па чарге круцяць абручь )

Капуста: Прэтэндэнты ёсць. Будзем коніка запрагаць.

Весялун 1: Вось гэта нашы конікі. А гэтыя хамуты трэба накінуць на іх. Хто больш накіне, той і перамог.

( Гульня "Запрагі коніка")

Весялун 1: Паглядзі, Капустачка, якія добрыя ў нас каняводы. Выбірай ужо сабе гаспадара ды пойдзем разам чай піць.

Капуста: Не! Пагодзь трошкі. Не выбрала я яшчэ. Сумняваюся. Давай яшчэ іспыт.

Весялун 1: Добра. Іспыт так іспыт. Твой гаспадар цвікі забіваць умее?

Капуста: Канешня ўмее.

Весялун 1: Тады вось вам малаткі ( дае мячы ). Хто больш разоў атаб'е яго аб зямлю, той і пераможа.

( Гульня "Забей цвік" )

Весялун 1: Віншую цябе, Капустачка, адшукаўся твой гаспадар. Вось ён.

Капуста: Пагодзь-пагодзь. Мне паспадабалася. Яшчэ давай трошкі пагуляем.
Весялун 1: Добра, гуляць, дык гуляць. Ёсць у мяне яшчэ адна гульня. Наш гаспадар і коніка умее запрагаць, і буракі ірваць, і цвікі ўбіваць, але ж хачу і я с вамі трошкі пагуляць разам. Станавіцеся вакол мяне. Вось мая каса. Хто будзе лепш іншых скакаць і пад касу не пападзе, той атрымае ад мяне падарунак.

( Гульня "Касі, каса!")

Капуста: Ой, змарылася я. Трэба мне вадзіцы папіць, ужо пайду я.

Весялун 1: Капустачка, а як жа гаспадар? Неўжо ж ужо не патрэбен?

Капуста: Патрэбен, але не магу я выбраць.

Весялун 1: Не можаш? Ну тады я выберу. Вось гэты хлопчык (дзяўчынка) лепш за ўсіх у гульні гуляў, лепш за ўсіх бегаў, скакаў. Абвяшчаем цябе пераможцам і вось табе падарунак. Дзякуй табе! І вам, даражэнькія, дзякуй!

Капуста: Да пабачэння!

Весялун 1: Убачымся ў наступным годзе.

( Уходзяць )

Примечание: Обязательные к заполнению поля помечены *.

Яндекс.Метрика