Сцэнарый кірмашовага прадстаўлення
"Вяселле на дажыначкі"

( Дзея адбываецца на ганку палаца культуры.Пляцоўка ўпрыгожана стужкамі і шарамі. Заднік сцэны зроблен дзвюмя буйнамасштабнымі лялькамі Евы і Тамаша. На пляцоўку з за заслоны выходзяць дзва яўрэя з атрыбутамі гандляроў. )

Саламон: Добры дзень, пане гаспадары!
Адам: Прывітанне, сябры – таварышчы!
Саламон: Са святам вас, пане гаспадары!
Адам: Са святам, сябры!

( Музыка. Яўрэі меняюцца месцамі )
Саламон: Добры дзень і табе, паважаны Адам!
Адам: Добры дзень, любы мой сябр Саламон! Як жывёш, як Марыя твая, дзеці?
Саламон: Ўсё добра, Адаме, дзякуй богу і дзеці здаровенькія, Як твая Сара прыгажуння жыве?
Адам: Нічога пажывае, дзякуй! Са святам цябе!
Саламон: І цябе так сама. Прыходзіць пакрова, раве дзеўка нібы карова.
Адам: Карова ні карова, а апрануцца прыгожа кожная хоча, каб хлопцы пры мечалі, а можа і сасваталі, таму трэба ўжо і гандль пачынаць.
Саламон: Трэба, так і пачнём.
Адам: Ну, першы ўжо пачынай!
Саламон: Не, Адаме, толькі пасля цябе.
Адам: Ай, не прачнуўся я яшчэ, давай ты!
Саламон: Не прачнуўся? Ну як хочаш. Купляйце, калі ласка, грошаў не шкадуйце. Ды якія грошы? Цьфу, а не грошы. Па рублю за цукерачку ды тры за хустачку. Шкада аддаваць, але ж для такіх прыгажунь не шкада. Бярыце, пакуль я добры!
Адам: Ой, я думаў у цябе нешта добрае. Дай, думаю, што-небудзь прадаст. А тут!
Саламон: Гэта ж самы лепшы тавар. Хустачкі беленькія, цукеркі рознакаляровыя. Шык!
Адам: Ай, не слухайце вы яго! Каго вы слухаеце? Ён яўрэй хітры, абдзярэ як ліпку. Не тое, што я. Мой тавар патрэбны ды не дарагі. Па вёсцы йшоў, ледзь з рукамі не атарвалі. А я ўбег, каб да вас прыйсці, паказаць. Купляйце, спяшайцеся!
Саламон: Што ты там прынёс чаго мы не бачылі?
Адам: Па-першых пеўні. Не прастыя пеўні, а залатыя. На палачках. Смачныя і аграмадныя – жах, не тое, што твае цукеркі, а цана тая самая – рубель.
Саламон: Ха-ха! Яшчэ што?
Адам: Яшчэ супер модныя хустачкі з пералівамі. Маде ін Італія. Па тры рублі. Сам па столькі купляў.
Саламон: Навошта ж прадаёш?
Адам: Які ты не зразумелы, Саламон. Можна сказаць глупы.
Саламон: Эта чаму ж гэта я глупы? Мой тавар, здаецца, не хужэй за твой.
Адам: У тваіх хустках толькі вясковым бабам хадзіць, ды фантыкі пад плотамі раскідваць ад цукерак, а мой тавар культуру нясе ў народ, цывілізацыю.
Саламон: ( бярэ ў Адама леденец і са ўздохамі аблізвае ) Я бачу, што "лізацыю".
Адам: ( адбіраючы ) Ізврашчэнец!
Саламон: Як ты мяне назваў? Да каб табе да пенсіі твае хусткі не прадаць. Каб у цябе ўсё зліплася ад тваіх пеўняў і палкі ў зубах пазастравалі.
Адам: А цябе... каб прыйшлося падштанікі з тваіх хустак шыць, ды вушы цукеркамі затыкаць, каб не чуць, як івая Сара крые цябе найлепшымі словамі, якіх ты варцен.
Саламон: Ты маю Сару не чапай. Тваёй Марыі да маёй Сары, як квашне да яблынькі.
Адам: Вось і задушыся на сваёй яблынькі. Вяровачкі задарам дам.
Саламон: Ах, ты думаеш, у мяне вяроўкі сваёй не знойдзецца! Я што, жабрак які? Да каб цябе...
Адам: І вяроўкі няма, і жонка твая шкілет з валасамі!

( Уходзяць )
( Гучыць музыка. Выходзяць Тамаш і Ева )

Ева: Ой, божачка! Колькі ж народу панаехала!
Тамаш: Вялікае мноства. Сапраўды!
Ева: Гэта ж нада. Людзям дома рабіць няма чаго. З усяго раёна прыпёрлтся. Гандлююць, купляюць нешта.
Тамаш: Купляюць. Сапраўды!
Ева: Ўсе прыгожыя, вясёлыя. Летам напрацаваліся, а зараз і пагуляць можна.
Тамаш: Прыгожыя! Дзеўкі асабліва.( машэ рукой дзеўкам )
Ева: Куды глядзіш, стары пень!
Тамаш: Я і гавару: дзеўкі як дзеўкі, што на іх глядзець? Грошы ўзяла хоць?
Ева: Ой, грошы ж запамятавала! Дзе ж грошы? ( адбірае ў Тамаша кошык ) Цьфу! Спалохаў, чорт! ( пералічвае грошы )
Тамаш: Добры дзень, даражэнькія! Як гуляецца? Са святам вас! Ой, вялікае сёння свята! Ўсё ўбралі. Хлеб у свіран паклалі, гародніну пасалілі, замарынавалі, варэнняў наварылі, грыбоў насушылі. Ўсё, што трэба к зіме, зрабілі. Лепата! Можна піць гарэлку, ногі ў столь задраўшы. І мы вось на кірмаш накіраваліся. Трэба жонке шубу справіць ды мне шапачку прыкупіць.
Ева: Шапачку та шапачку, а вароты ты не зачыніў!
Тамаш: Зачыніў!
Ева: Не, не зачыніў! Толькі зараз успомніла.
Тамаш:Да, зачыніў я вароты!
Ева: Куры разбягуцца!
Тамаш: Да, я гавару…
Ева: Са двара ўсё вынесуць!
Тамаш: Ой, Божачка! Добра, схаджу, зачыню.

( Уходзіць )

Ева: Схадзі – схадзі! А я пастаю, запытаю пакуль што ў людзей. Можа ведаюць, дзе тут шубы прадаюцца. Людцы добрыя, дзе тут шубы прадаюць? Што, няма? Як няма? Не можа таго быць! Як жа гэта без шуб?

( Ўваходзяць Саламон і Адам )

Саламон: Дзень добры, пані!
Ева: (палохаючыся) Ой, спужаў. Навошта ў вуха крычыш?
Адам: Са святам вас, пані!
Ева: Ой, адкуль вас тут столькі? З абодзьвух бакоў лезуць. Больш ніадкуль не з'явяцца? (заглядвае пад спадніцу )
Саламон: Нешта шукаеце, пані? Можа мы чым дапаможам?
Адам: Калі што купіць хочаце, толькі скажыце!
Саламон: Любы капрыз за вашы грошы.
Адам: Не хвалюйцеся, знойдзем.
Саламон: З пад зямлі дастанем.
Ева: Бацюшкі, вось удача! Хлопчыкі, дзе тут шубы прадаюцца, каб дарагія, ды шапачкі, каб недарагія, а?
Саламон: У першыню чую, каб нешта дарагое шукалі.
Адам: Можа ў вас з галавой не ўсё добра?
Ева: Ўсё ў мяне добра з галавой. Шуба мне, таму і дарагая, а шапка мужу майму, таму і недарагая. Што тут незразумелага?
Саламон: Вось зараз адразу ўсё стала зразумела.
Адам: Ты, пані не хвалюйся! Гэтае дарагое – недарагое дабро мы табе хутка знойдзем.
Саламон: Толькі ж у нас свой тавар.
Адам: Можа і ты ў нас што- небудзь купіш?

( яўрэі спяваюць песню аб продажы цукерак, увешваюць Еву хусткамі, аддаюць усе свае рэчы, ў рукі ёй даюць пеўняў на палачках, а кошык яе забіраюць і пад музыку ўходзяць, уваходзіць Тамаш )

Тамаш: Вароты не зачыніў! Куры разбягуцца! Ўсё зачынена, куры сабе нясуцца! Ой, што гэта с табой? Ты можа пудзілам падрадзілася працаваць? Толькі ж восень на дварэ. Каму ж гэта пудзіла спатрэбілася?

Ева: Я... мяне... гэта патрымаць далі.
Тамаш: Патрымаць?
Ева: Патрымаць! Саламон з Адамам пайшлі шукаць шубу дарагую і шапачку недарагую. Ой, дакладней, шапачку дарагую, а шубу недарагую.
Тамаш: Якую дарагую – недарагую? Грошы дзе?
Ева: Дык у іх жа грошы. Без грошаў жа ні недарагую ні дарагую не дадуць.
Тамаш: Ой, людцы добрыя, хоць бы вы параілі ёй, калі свайго розума няма. Гора мне! Дзе ж іх зараз шукаць абармотаў?
Ева: Дык яны ж вернуцца. Рэчы ж іх вось!
Тамаш: Якія рэчы? Гэта рэчы? Гэтае рыззё рэчы? Божа мой міласэрны, навошта паслаў мне пакаранне ў абліччы гэтай глупай бабы? Ўсе грошы забралі?
Ева: Ўсе!
Тамаш: Што ж зараз рабіць?
Ева: Не ведаю.
Тамаш: А я ведаю. Пойдзем да самой Восені. Можа там дапамогу здабудзем.
Ева Ой, Божачка, да самой Восені?

( Уходзяць Гучыць тэма Восені. Восень разам з лісцікамі выконвае "Карагод Восені".)
Восень: Золатам лясы асыпаючы,
Да вясны палі усыпляючы,
Я іду па зямлі зазначаючы –
Як народ працаваў,
Як мяне сустракаў,
І дарамі мяне ўзвялічваў.
Добры дзень вам,
Прыгожы дзень, восеньскі,
Людзі добрыя, людзі працоўныя!
Пагуляйце сёння, пасмейцеся!
Заслужылі вы свята вялікае!

( Уваходзяць Ева і Тамаш )

Тамаш: Добры дзень, гаспадыня Восень!
Ева: Добры дзень!
Тамаш: Не гневіся на нас! Мы па справе да цябе.
Восень: Добры дзень і вам! Якая ж у вас справа?
Тамаш: Не ведаю і зчаго пачынаць.
Ева: Ой жа ж, міленькая Восенька! Ашукалі нас, усе грошы забралі. А грошай жа няма, няма ж і ніякай магчымасці што-небудзі. А асабліва хацелі шубу купіць недарагую і шапачку так сама недарагую. Трэба ж знайсці гэтых паганцаў ды грошы звернуць, а інач я без шубы застануся.
Восень: А чаму я павінна вам дапамагаць? Можа вы гультаі якія небудзь.
Ева: Мы гультаі? Да мы ж усё вось гэтымі рукамі...
Тамаш: Да кожны скажа, што мы людзі працавітыя, сапраўдныя гаспадары.
Ева: Ўсё лета працавалі, рук не пакладалі.
Тамаш: Цябе, Восенька, сустракалі.

( Спяваюць песню аб гародніне )
Ева: Вось і дары табе. Глядзі, якія аграмадныя.
Тамаш: У нас у раёне народ працавіты.
Восень: Вось гэта мне прыемна. Вось за гэта я ўзнагароджу.

( Убягае Капуста )

Капуста: Ай-яй-яй! Падумаеш – волаты! Чым я горш за іх? А ну, і мне прыз давай!
Восень: А дзе ж той гаспадар, які цябе гадаваў?
Капуста: Які яшчэ гаспадар? Я сама вырасла. Сама сябе палівала, сама траву вакол сябе дзёргала, зямельку ўзрыхляла, да сонейка ручкамі цягнулася. Прыз давай!
Восень: Не, так не бывае! У кожнай добрай гародніны павінен быць гаспадар.
Тамаш: Гэта ён сажае, палівае, зямельку рыхліць, траву дзёргае.
Ева: Толькі тады і вырастае што небудзь.
Капуста: Ну, да – да! Ёсць у мяне гаспадар. Толькі вёз мяне на кірмаш, а я з драбіны і паляцела. Думала, вось яна – свабода! А аказваецца, я без яго, без гаспадара - ніхто.
( плачэ ).
Восень: Ну, не плач, капустачка! Знойдзецца твой гаспадар, а мы табе дапаможам.
Тамаш: Якія яго прыкметы?
Ева: Якасці, здольнасці якія?
Капуста: Ён прыгожы, малады, працавіты, спрытны, моцны.
Восень: Але ж шмат такіх.
Тамаш: Шмат! Толькі, здаецца мне, я ведаю, як яго адшукаць.

( нешта шэпчэ капусце на вуха )

Капуста: Ура! Так і зробім.
Гэй, маладыя, прыгожыя,
Грамадзяне – праходжыя!
Хто з вас самы працавіты?
Хто тут самы моцны ды спрытны?
Хадзіце да мяне, грамадзяне!
Ў гульні вясёлыя пагуляем.

( Капуста ідзе працаваць на дзіцячую гульнёвую пляцоўку )

Тамаш: Восень, вось пабачыла ты, якія мы гаспадары, дапамажы ж нам адшукаць нашы грошы!
Восень: Да здаецца, і не трэба шукаць.

( Уваходзяць яўрэі )

Саламон: Ай жа, вы мае харошыя! Што ж вы кінулі на нас свае грошы?
Адам: Ледзь знайшлі вас. Убеглі незнайма куды. Толькі запыталі людзей: дзе тут пудзіла на кірмашы стаіць, як нам тут жа і паказалі.
Ева: Ах, чорт ты лупаглазы, хто гэта тут пудзіла? Я ці хто?

( Адам паказвае шубу )

Ева: Ой, жа ж ты мой міленькі! Гэта ж што ж гэта? Шуба? Дарагая?
Адам: Ой, дарагая!
Саламон: А вось і шапачка для Тамаша.
Ева: Не дарагая хоць?
Саламон: Усё, як дагаворваліся, пані!

( З ровам уваходзіць мядзведзь усіх палохаючы )

Мядзведзь: Хто тут мне спаць не дае? Зіма на дварэ, а яны шумяць.
Восень: Ты што, Мядзведзь, не пазнаў мяне?
Мядзведзь: Ніяк сама гаспадыня Восень? Прабачце вы мяне, гаспадынечка, не пазнаў
Восень: Дык, якая ж табе зіма, калі я тут? І навогул, чаму ты не ў лесе, а тут народ пужаеш?
Мядзведзь: Я, Восенька, на гастролях нончэ, з цыганамі на кірмаш прыехаў, а пакуль яны конікаў прадавалі, я і задрамаў крыху.
Тамаш: Што ж ты робіш з імі? На што варцен?
Мядзведзь: Магу задраць каго-небудзь.
Ева: Які жах! А яшчэ што можаш?
Мядзведзь: Яшчэ магу забіць.
Ева: Ой, Божачка! А што-небудзь не такое страшнае можаш?
Мядзведзь: Да я жартую, пані, я добры. Аднак жа мацней за мяне нікога няма.
Тамаш: Вось гэта няпраўда! У нас у раёне хлопцы мацнейшыя знойдуцца.
Мядзведзь: Не можа таго быць!
Тамаш: А ты праверь!

Мядзведзь: І праверу.
Гэй, волаты мясцовыя,
Хопіць піва піць,
Калі не страшыцеся,
Хадзіце да мяне, буду вас біць.

( Мядзведзь ідзе працаваць на дарослую гульнёвую пляцоўку )

Восень: Вось усе і задаволены.
Ева: Нешта ты, Восенька, засумавала.
Восень: Эх, трэба ж сынка майго – Ветрыка ўжо жаніць, а ніяк не знойду яму дастойную. Каб была прыгожа да працавіта, каб мяне шанавала ды мужа кахала ды каб роду-племені была ўровень з намі. А яшчэ хочацца, каб усё было як у людзей. Каб і сваты былі і музыкі і вяселле на ўвесь свет.
Музыкі: Ну, на лік музыкі, можаш не перажаваць.
Тамаш: А за сватоў можа мы сойдзем?
Ева: І нявесту, я думаю, Ветрыку адшукаем. Чула я зіма сваю дачку Мяцеліцу хоча замуж аддаць, ды так сама не ведае за каго.
Саламон: Дык няма чаго тады і думаць. А ну, музыкі, грайце, пойдзем сватаць мяцеліцу.
( Музыкі граюць польку, усе ідуць па кругу, да іх далучаюцца: Ветрык, Зіма, Зюзя і мяцеліца. Потым яны разыходзяцца на тры группы ( 1 група – Восень, Ветрык, Тамаш, Ева і яўрэі; 2 група – Зіма, зюзя і Мяцеліца; 3 група – музыкі. У Тамаша ў руках хлеб на ручніке )
Тамаш: Ідзе ў хату багаты ды нежанаты, ці прымеце?
Зіма: Багатаму ды нежанатаму ў нашай хаце месца ў куце даўно чакае.
Тамаш: Ды наш хоць і багаты, але не гультай, а гаспадар нядрэнны і працавіты. Рана ўстае, позна спаць кладецца, пакуль даглядзіць усю скаціну: і кароў, і авечак, і цялушак... Толькі вось адной яму цялушкі не хапае, ці не ў гэтай хаце яна прападае?
Зюзя: Мы скаціну таксама маем, ды не ў хаце яе трымаем.
Ева: Такую цялушку, аб якой мы бядуем, толькі ў харомах панскіх гадуюць.
Зіма: Вы такія загадкі нам загадваеце, што нам, відаць, не адгадаць.
Тамаш: Загадка самая прастая: чым не харомы – ваша хата, гаспадары – паны – Мама і Тата, а цялушка – ваша слаўная дачушка.
Зюзя: То яе і шукаць не трэба, даўно чакае сватаўскога хлеба.

( Мяцеліца Бярэ ў Тамаша хлеб на ручніке і кланяецца. Музыкі граюць польку. Яўрэі прыносяць гарэлку і чаркі. Тамаш налівае ў чаркі. Ўсе выпіваюць. Пад музыку ідуць вакол Зімы, Мяцеліцы і Зюзі і ўходзяць за заслону. Музыкі выносяць стол і некаторыя стравы. На Мяцеліцу надзяваецца вянок і фата. )
1 дзяўчына: Вось наша нявеста і прыгожая стала.
2 дзяўчына: Трэба на пасад весці, госці збіраюцца, за стол спяшаюцца.
3 дзяўчына: Дзе гэта брат Сняжок, няхай вядзе сястру на пасад.

( Уваходзіць Сняжок )

Сняжок: Я ўжо даўно чакаю гэтага моманту.
Зіма: Падыдзі, сынок. Да Мяцеліцы, вазьмі яе за руку і абвядзі тры разы вакол стала.
Сняжок: Давай , сястрыця, руку, павяду каб потым усё жыццё другі вадзіў, так, як я цябе любіў, і нават мацней.
Зіма: І каб жыццё ў вас было ў вас такое ж багатае, як наш сёняшні стол.
( Музыкі граюць. Сняжок абводзіць Мяцеліцу вакол стала. Зіма з іконай падыходзіць да Мяцеліцы, бласлаўляе, цалуе яе і падводзіць да стала )
Зіма: Піце, госцейкі, да дна, пажадайце маладой дабра.
1 дзяўчына: Хлопчыкі – малойчыкі,
Нясіце чырвончыкі.
2 дзяўчына: Дзевачкі – павеначкі,
Нясіце капеечкі.
Зіма: Дару цябе, дачушка, не адной падушкай. А яшчэ цялушкай. Сотнямі рублямі, конікамі, а яшчэ словамі: каб была здарова.
Зюзя: Дару канфетак, каб вы мелі многа дзетак.
Сняжок: Дару цябе боцікі і рукавіцы, каб муж глядзеў толькі тваёй спадніцы.
Зюзя: Гэй, вы чулі ці не?
Ўсе: Што? Дзе?
Зюзя: Вы ж не чулі, як званочкі пабрынківаюць,
Як па вёсцы капыточкі пастукваюць,
З стужкамі ў дугі ўпляцённымі
Конікі ляцяць запражоныя.
Гэта ж малады едзе па маладую.
( Гучыць музыка на прыезд жаніха, ўваходзяць Ветрык, Восень Тамаш, Ева і Яўрэі. Ветрык бярэ мяцеліцу за руку, падыходзіць да Зімы, кланяюцца, падыходзяць да Восені. Так сама кланяюцца, потым усе ўстаюць у адну лінію і кланяюцца глядачам. Пасля гэтага ўсе ўходзяць, вяртаюцца толькі Яўрэі )
Саламон: Вось і ўсё добра зкончылася!
Адам: Зкончылася? А можа толькі пачынаецца?
Саламон: Воснь аддае свае правы Зіме, Зіма Вясне, Вясна Лецейку...
Адам: І гэтак далей.
Саламон: Таму і свята наша працягваецца.
Адам: Са святам вас!
Саламон: Са святам вас!
Разам: Са святам вас!

( Уходзяць )

Дыктар А зараз запрашаем усіх у фае палаца культуры, дзе ўжо пачала сваю работу выстава дасягненняў сельскай гаспадаркі раёна і розыгрыш латарэі, а пасля, ў зале адбудзецца святочны канцэрт.
( Пачынаецца радыёканцэрт, у якім гучаць народныя мелодыі і песні. )

Примечание: Обязательные к заполнению поля помечены *.

Яндекс.Метрика