АБРАД "ЗАЖЫНКІ"-2

Вяд.: Добры дзень, людзі! Добры дзень, ніва залатая!
Зямелька ўранку, спрасоння
Дыміцца ружовай зарой.
Пад ветрам гарачым, пад сонцам
Даспела жыты за сялом.
Сабраліся ўсе мы сення
Сюды, дзе шуміць збажынна
І просіць нас голасам спелым:
"Прыходзьце хутчэй зажынаць ".
Жыта нас паклонам вітаюць,
Страсаючы кроплі расы,
Цяжкія галовы схіляюць
Да самай зямлі каласы.

Сабрала сёння нас усіх поле спелае, поле жытнёвае, і гасцей, і гаспадароў, і
шафёраў, музыкантаў , і дзяўчат,
што спяваюць разам, разам спяваюць - ніву праслаўляюць.

Песня «Ой, ты рожь»

Вед.: Сёння у нас на святе прісутнічаюць высокія госці. Паважаная _____________________

мы вельмі рады бачыць Вас на нашіх зажынках. Калі ласка, вам слова.

Вяд. : - Паздароў, Божа, гаспадару! Паважаны ______________________

у дзень зажынак мы ўручаем вам сноп з новага ураджаю. Вы даглядалі як аралі, баранавалі, засявалі, каб усё было добра. Хвалекаліся і вось-такі дачакаліся гэтага хвалюючага моманту, калі ўжо можна патрымаць у руках колас, паспрабаваць на смак зерне. Калі ласка вам слова.
Жадаем, няхай Вас шчыра парадуе коласам поле, ніва — раздоллем, міра і шчасця Вам, добра і любві.

Песня «А, у нашай вёсцы»

Вяд. : Зямля прыносіць свае плады толькі тым, хто адносіцца да яе с любоў'ю, с павагаю і беражліва клапаціцца аб кожным каласку. І добра, калі ў прадпрыемстве мінавіта такі чалавек працуе на пасаде галоўнага агранома. Паважаны Гірук Юрій Антонавіч вам слова.

Песня «Черноглазая казачка»

Вяд. : Прыміце наш нізкі паклон усе, хто здабывае гэты хлеб. Мы нізка кланяемся Вам за вашу працу, за тое, што:

Не казалі - цяжка, з радаснай надзеяй
Засявалі поле дбайнаю рукою.
І зямля як маці, шчодра нас надзеліць,
Глянь - калоссе долу хіліцца цяжкое!
І дзявочы голас звініць над лясамі:
Будзем, будзем з хлебам зімку зімаваць.
Сення ў нашым полі загулі камбайны,
Хлебнае багацце паплыве ў гумны.
А пасля мы справім слаўныя дажынкі,
Будуць ляцець песні за лясы высока.
Нізка, нізка жыта хіліцца ў полі,
Каласы набраклі буршты/навым сокам.

Вельмі прыемна калі праца хлебаробаў аценваецца кіраўніцтвам. Слова прадстаўляецца старшыне прафсаюзнага камітэту "Свінакомплекса Барысаўскі" Гірук Ірыне Васіллеўне. (врученіе)

Дзякуй Богу і вам, былі мы з хлебам да новага ўраджаю. Спрадвеку зямля карміла людзей, жывіла. Разам з намі бедавала, разам з намі спявала. Любіце зямлю, беражыце, і яна вам аддзячыць. Запявайце, дзяўчаты, дзяўчаты, песню, каб хлопцам вясялей стала.

Песня "Течёт ручей"

Вяд. : - Досыць, досыць ядронаму жыту ў полі стаяці.
Разам : - Досыць, досыць.
Вяд. : - Пара, пара па ядронаму жыту камбайнам гуляці.
Разам : - Пара, пара.
Вяд. : - Пара, пара ядронае жыта ў засек засыпаці.
Разам: - Пара, пара.
Вяд. : Камбайнеры маладыя,
Вы сажніце шырокае поле,
Жыта ядроная, да сажніце!
І дай, Божа, добрае надвор 'е
На вашу работу.

Частушкі

Вяд. : Блакіт нябес і белы бусел,
І кветкі ў полі, як абрус...
Мой край завецца Беларуссю,
Хай будзе з хлебам Беларусь!

Да сустрэчы на дажынках.

Песня "Чубчік"

Примечание: Обязательные к заполнению поля помечены *.

Яндекс.Метрика