АБРАД "ЗАЖЫНКІ"

(па традыцыям вёскі В.Кругловічы Ганцавіцкага раёна)

Свята пачынаецца з урачыстай сустрэчы камбайнераў, шафераў, якід пад'язджаюць на сваіх камбайнах, упрыгожаных стужкамі, кветкамі. Выходзяць з машын.
Вяд.І: Добры дзень, людзі!
Вяд.ІІ: Добры дзень, ніва залатая!
Зямелька ўранку, спрасоння
Дыміцца ружовай зарой.
Пад ветрам гарачым, пад сонцам
Даспела жыты за сялом.

Сабраліся ўсе мы сення
Сюды, дзе шуміць збажынна
І просіць нас голасам спелым:
"Прыходзьце хутчэй зажынаць ".

Жыта нас паклонам вітаюць,
Страсаючы кроплі расы,
Цяжкія галовы схіляюць
Да самай зямлі каласы.

Вяд. I: Сабрала сёння нас усіх поле спелае,
поле жытнёвае, і гасцей, і гаспадароў, і
шафёраў, музыкантаў і танцораў, і дзяўчат,
што спяваюць хорам, хорам спяваюць - ніву праслаўляюць.

(Фальклорны ансамбль жанчын вескі М. Круговічы выконвае абрада-вую песню).
Радзі, сонца, жыта і пшаніцу /2/.

Вяд.І: Радзі ярыну капамі,
Радзі, сонца, жыта і пшаніцу /2/.
Поўна поле стагамі.
Радзі, сонца, жыта і пшаніцу /2/.
Поўны гумны стагамі.
Радзі, сонца, жыта і пшаніцу /2/.
Поўны клеці карабамі,
Радзі, сонца, жыта і пшаніцу,
Поўны печы пірагамі.
Вяд. II: (Выходзіць з хлебам на ручніку).

Наш шчыры хлеб,
Надзенны хлеб,
Ва ўсе вякі
Ён быў няпросты.
Справедку ззяе свежы бохан
Вялікім шчасцем на стале.
З надзеяй зажынаць іду
і нізка кланяюся полю,
Такому роднаму да болю,
Што знала гора і бяду.

(Жанчыны з фальклорнага ансамбля падыходзяць з сярпамі да поля,і адна з іх гаворыць):
Сам Бог жьта зажаў (усе разам)

І нам паказаў.
Вялікія снапы вязаў
(Усе) І нам наказаў.
Частыя копы стаўляў

(Усе) І нам наказаў,
Што горачка — то й копачка,
Што лужочак - то й стажочак.

(Выходзіць другая жанчына н гаворыць):

- То добры дзень табе, ніўка, ядронае жыта. Мы сёння к табе прыйшлі, сярпы ўзялі. А нажнем мы толкі адзін, першы зажыначны сноп, на сто коп, на тысячу мерак. А потым нізка паклонімся камбайнерам, падзякуем нашаму начальству, што сярпы з нашых рук забралі, нашы рукі і спіны ўжо не баляць, жыта жнучы, у снапы вяжучы, на такі цягаючы, цапамі махаючы. Каб і надалей так было, каб усе здаровенькія пажывалі і гатовы хлеб паядалі.
Дзякуем і нашаму старшыні і раённаму начальстеу, што як ні цяжка было, я й камбайна новага набылі і старыя адрамантавалі. І за тое, што строй у час калгасны, няма межаў, як раней было, а вось - цэлае жатнёвае поле.
(Кланяецца ўсім).
(Жанчыны запяваюць песню і зажынаюць першы сноп):

Радзі, Божа, жыта
На другое лета. Радзі, Божа!
На другое лета,
Лепшае за гэта. Радзі, Божа!
На полі снапамі,
У гумне тарпамі. Радзі, Божа!
У гумне тарпамі.
У гумне засекамі. Радзі, Божа!

(Жанчыны звязваюць першы сноп. Да іх падыходзіць вядучы з хлебам на ручніку. Пажылая жанчына ставіць сноп і гаворыць):

- Стаўлю сноп на сто коп,
На тысячу мерак.

(Затым адломлівае ад хлеба кусок, кладзе яго на ржышча пад сноп. Вядучая тым часам закрывае сноп ручніком і гаворыдь):

-Пакрыла ніўку
На добрую спажыўку,
- Памажы, Божа,
Убраць збожжа.
Усе жанчыны гавораць:
- Крыта, крыта
Поўна жыта.

(Затым жанчына бярэ хлеб і падходзіць да камбайнераў, адломлівае каждаму па куску і гаворыць):

- Пачастуйцеся, сыночкі, тмякішам-скарыначкай, набярыцеся моцы, каб шчасліва новы хлеб здабывалі. Дзякуй Богу і вам, былі мы з хлебам да новага ўраджаю. Спрадвеку зямля карміла людзей, жывіла. Разам з намі бедавала, разам з намі спявала. Любіце зямлю, беражыце, і яна вам аддзячыць. Запявайце, дзяўчаты, дзяўчаты, песню, каб хлопцам вясялей стала.

(У выкананні вакальнай групы В. Круговіцкага СДК гучыць песня
"Пасылала мяне маці" /бел. нар./).

Вяд. I: - Досыць, досыць ядронаму жыту ў полі стаяці.
Разам з вяд.ІІ: - Досыць, досыць.
Вяд. II: - Пара, пара па ядронаму жыту камбайнам гуляці.
Разам з вяд. I: - Пара, пара.
Вяд. I: - Пара, пара ядронае жыта ў засек засыпаці.
Разам: - Пара, пара.
Вяд. I: - А зараз мы запрашаем экіпаж камбайна "Дон ", які ў мінулым годзе заняў першае месца на жніве, сказаць слова — пачэснае права першым выйсці ў загон на жніве 2001г.

(Выходзіць Лыганоўскі Мікалай Уладзіміравіч, камбайнер, гаворыць словы і запрашае старшыню калгаса на свой камбайн, каб разам з ім прайці першы круг. Ад'язджаючы, за ім становяцца астатнія камбайны).
(Тым часам жанчыны зажынаюць яшчэ некалькі снапоў, дзяўчаты плятуць вянкі з каласоў, васількоў, рамонак, упрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі).
(Жанчыны спяваюць песню "Зелено жыта". Хутка вяртаюцца і спыняюцца камбайны. Вядучыя нясуць сноп і вянок старшыні калгаса).

Вяд. I: - Паздароў, Божа, гаспадару! Прынеслі вам вянок з шырокага поля, з ядронага жыта. Гаспадар свайго гападарства не страціць, нам за вянок заплаціць: хоць "зайчыка" для ахвоты за нашу работу - гэта жыту - на ўраджай, а гаспадару - на доўгі век. Гаспадару - вянок, а нам з хлопцамі-камбайнерамі - гарэлкі збанок.

(Адзявае вянок).
Вяд. ІІ: - Мы прынеслі вам плён
З усіх чатырох старон,
Прынеслі вам збор
З поля жытнёвага,
Кукава - Бор.

(Фальклерны калектыў жанчын вескі М. Круговічы выконвае песню):

Да зялен хмелю, зялен,
Ой, да зялен хмелю, зялен
Над усімі хмелямі.
Да вясел наш пан, вясел,
Ой, да вясел наш пан, вясел
Над усімі панамі.
Поночку-галубочку, ой, /2р./,
Да выкаці віна бочку,
А другую гарэлачкі, ой,
А другую гарэлачкі
Да напой сеае жнеячкі.

Камбайнер: - А, ну, хлопцы, давай качаць старшыню! Няхай абяцае дзяўчатам і нам за зажынкі! Хай не скупіцца! (Падымаюць 3 разы на "ура " старшыню).
Вяд.І: - Просім старшыню калгаса Ражкаўца Івана Іванавіча сказаць слова — народ так патрабуе. (Старшыня гаворыць).
Вяд.ІІ: Мае сяло, сяло радное,
Я твой, я сельскі чалавек.
Адзінай марай, адзіным лесам
З табою звязан я навек.

(Прыходзіць да намесніка старшыні райвыканкома, наЧальніка ўправлен-ня сельскай гападаркі і харчавання У.В. Грыгарана).

- Ці не так, Уладзімір Ваганавіч?
Прыцягнула і Вас да сябе жытневае поле. Мы вельмі рады бачыць Вас на нашых зажынках. Калі ласка, раскажыце нам, якія надзеі і планы ў кіраўніцтва раёна на жніве 2001 г. (Слова).
Вяд. I: - А нашы дзяўчаты дараць Вам вянок, каб і далей нас не забывалі, дапамагалі.

(Вакальны ансамбль выкотаае песню "Раз ды разок").

Вяд. II: - Хлеба - налева, хлеба – направа
Хлеба - на шчасце, хлеба - на славу.

(Падыходзіць да Свірыда А,У. - старшыні райвыканкома).

- Мы ведаем, што гэтая песня ў вас самая любімая. Мы Вам таксама ўручаем вянок з каласкоў, каб пачэсна прадстаўлялі, як дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, наш Ганцавіцкі раен на ўсіх рэспубліканскіх форумах і каб не забывалі зямлю, а "каждый колосок на ощупь узнавали ". Вам слова, калі ласка.
(Затым выконваюць песню "Шумят хлеба" - вык. В.Занька).
Вяд. I: - Жил он в поле всю весну,
Дело к лету,
Как к нему я не приду
- Дома нету.
Хто паспрабуе адгадаць гэту загадку? Падыходзіць да галоўнага агранама. Канешне, гэта наш аграном Іван Іванавіч.
Вяд. II: - Іван Івановіч, мы Вам таксама ўрачаем вянок з ураджаю 2001 г. З якім настроем пачынаеце жніво? Колькі гектараў патрэбна убраць, якія віды на ураджай 2001 г? Раскажыце, калі ласка.

(Слова галоўнаму аграному).
Вяд. I: - Калгас у нас цяпер еялікі, таму ў дзень зажынак мы ўручаем сноп з новага ўраджаю і аграному В. Круговіцкага участка Хадаску Рыгору Яўгена-вічу. 1 дарым вам песню "Пра калгас" —еыконвае вакальны ансамбль.
Вяд. II: Можа болей, чым хто, права атрымаць вянок з каласкоў на абрадавым свяце "Зажынкі" мае брыгадзір паляводчай брыгады Карпеня Мікалай. Гэта ён са сваей брыгадай аралі, баранавалі, засявалі, даглядалі, хвалекаліся і вось-такі дачакаліся гэтага хвалюючага моманту, калі ўжо можна патрымаць у руках колас, паспрабаваць на смак зерне. Мы ўручаем Ваш зажыначны вянок, няхай Вас і ўсю брыгаду шчыра парадуе коласам поле, ніва — раздоллем, міра і шчасця Вам, добра і любві.
Вяд. I: Хлеб - в твоих руках
-Все — в твоих руках:
И земля, и небо.
Лишь только вамы
Мир наш сотворен
Из добра, из мужества,
Из хлеба.

(Праскоўя Белая і ванда Чабатарэнка запяваюць песню "Мой край" на словы А. Русака, вак. анс. і фальклорны яе падхопліваюць).

Вяд. I: Шмат прыйдзецца працаваць на жніве. А што за працу атрьмаюць нашы механізатары? Мы звяртаемся да Вас, Людміла Канстанцінаўна, эканаміста калгаса? Калі ласка, дапамажыце ўмовы аплаты працы на жніве 2001 г.
(Слова Л.К. Грыгаран).

Вяд. ІІ: Блакіт нябес і белы бусел,
І кветкі ў полі, як абрус...
Мой край завецца Беларуссю,
Хай будзе з хлебам Беларусь!

Прыміце наш нізкі паклон усе, хто здабывае гэты хлеб. Мы нізка кланяемся Вам за вашу працу, за тое, што:

Не казалі - цяжка, з радаснай надзеяй
Засявалі поле дбайнаю рукою.
І зямля як маці, шчодра нас надзеліць,
Глянь - калоссе долу хіліцца цяжкое!
Вяд. I: І дзявочы голас звініць над лясамі:
Будзем, будзем з хлебам зімку зімаеаць.
Сення ў нашым полі загулі камбайны,
Хлебнае багацце паплыве ў гумны.
А пасля мы справім сяаўныя дажынкі,
Будуць ляцець песні за лясы высока.
Нізка, нізка жыта хіліцца ў полі,
Каласы набраклі бурштынаеым сокам.
Вяд.ІІ: Да сустрэчы на дажынках.
Вяд. I: Ай, добра ноч, шырокае поле,
Жыта ядренае, ай, добра ноч!
На здароўе, камбайнеры маладыя,
Коні стальныя, на здароўе!
Прыходзце заўтра ранінька,
Як сонейка ўзойдзіць, прыходзце!
Вы сажніце шырокае поле,
Жыта ядроная, да сажніце!
І дай, Божа, добрае надвор 'е
На вашу работу.

Примечание: Обязательные к заполнению поля помечены *.

Яндекс.Метрика