Адыходзіны Зімы
/Сцэнарый гульнёва-мастацкай праграмы/

Гучыць вясёлая мелодыя. З'яўляюцца Скамарохі.

Скамарох 1. Гэй, весялей збірайцеся, людзі!
Зараз свята да нас прыбудзе!
Скамарох 2. Ад усіх дзвярэй, ад усіх варот
Збірайся хутчэй, спяшайся народ!
Скамарох 3. Спяшайся на свята, што будзе!
Вясна з Зімою на свята прыбудзе!
Скамарох 4 І там пакажуць вам цуд,
Як Зіма з Вясною будзе весці суд!
Скамарох 1. Зіма са снегам, Вясна са смехам
Сыйшлі з дарожкі, бяруцца ў рожкі!
Скамарох 2. Вясну сустракаем, Зіму адпраўляем!
У нас сёння –
Усе. Масленіца!
Музыка. Танцевальны праход скамарохаў.

Скамарох 3. А мы Масленіцу ўсе чакалі, ды з ваконца назіралі!
Скамарох 4. Гару сырам набівалі!
Скамарох 1. Зверху маслам палівалі!
Скамарох 2. Добрыя нашы госці!
Просім вашай мілосці!
Скамарох 3. Каб вы сумна не глядзелі
Добрыя думкі мелі!
Скамарох 4. Наша свята гасцямі багата,
Усім жадаем вам, людзі
Усе. Хай вам добра будзе!
Музыка. Танцевальны праход скамарохаў.
Музыка. З'яўляецца «Мядзведзь».

Скамарох 1. А вось і паважаны госць-мядзведзь прачнуўся
Ды на свяце апынуўся.
Скамарох 2. Ну-ка, Мішанька, пакланіся людзям.
Мядзведзь кланяецца.
Скамарох 3. А зараз пакажы, як нашы мужыкі на кірмашы гуляюць.
Музыка. Мядзведзь паказвае.
Скамарох 4. Мішанька, а як нашы малодкі на гулянку збіраюцца?
Музыка. Мядзведзь паказвае.
Скамарох 1. Мішанька, а як нашы паважныя кабеты з гулянкі
вяртаюцца?
Музыка. Мядзведзь паказвае.

Скамарох 4. Вучаны Мішка не па кніжках,
Але прэміі мае…Вось табе яшчэ адна!.
Даюць яму збан з мёдам. З'яўляюцца Зайцы і Лісіца.
Скамарох 1. Што адбываецца? Лісіца за зайцамі ганяецца!
Скамарох 2. Каб пазбавіцца бяды
Усе. Мішка, нам дапамажы!
Мядзведзь хапае Лісіцу. З'яўляецца
тэатралізаваная гурба. скамарохаў, якая потым дапамагае
праводзіць мерапрыемствы свята.
Скамарох 3. А зараз, вядзі сваё войска, бліжэй да людзей
Скамарох 4. Хай будзе ўсім нам куды весялей!
Музыка. Тэатралізаваная гурба сыходзіць да
гледачоў, дзе ў далейшым і працуе.
Змяняецца музыка.

Скамарох 1. У апошні дзень на масленіцу, звычай быў такі:
Прасілі прабачэння і дзеці, і бацькі.
Скамарох 2. Бацькі за тое, што злавалі, што мала дзетак шкадавалі
А дзеткі, што бацькоў не шанавалі.
Скамарох 3. Атрымаўшы прабачэнне, танчылі, спявалі
. Вясну з сэрцам лёгкім сустракалі

Скамарох 4. Каб не парушыць звычай гэты

Нам трэба не забыць
Скамарох 1. За ўсё, што дрэннага зрабілі
Прабачэння папрасіць
Скамарох 2. Людзі добрыя, не злуйце,
Усе Аднаго адзін - даруйце!
Скамарохі ўкленчылі.

Скамарох 3. А, каб крыўды не трымаць,

Запрашаем паспяваць.

Ансамбль выконвае песню. Агульны танец.

Скамарох 1. Усе Вясну чакаем мы, 3
Цяжка стала ад Зімы.
Скамарох 2. Толькі Вёсенька спазнілася,
Мабыць, дзесьці заблудзілася.
Скамарох 3. Зіма нам надакучыла, хочацца Вясны.
Скамарох 4. Каб птушачкі прыляцелі, каб лугі зазелянелі
Усе. Каб расцвілі цвяточкі, каб зацвілі садочкі!

Гучыць музыка. З,яўляецца Зіма..

Зіма. Хто мяне тут праганяе
Хто Вясну ўжо чакае?

3
Ні за што і анікому я пакуль квітнець не дам,
Ні гарошку лугавому, ні гародам, ні садам.
Я над імі гаспадыня, мне раўні цяпер няма.
Хто не ведае – глядзіце, гэта я кажу – Зіма!
Скамарох 1. Ведаю я – Зіма не жартуе , а грозіць
Скамарох 2. У момант адзін нас ўсіх замарозіць.
Скамарох 3. Хопіць нам яе баяцца
А табе, Зіма, злавацца!
Скамарох 4. Сцюжу каб тваю суняць,
Зараз будзем мы гуляць!
Скамарох 1. Вы, шаноўная васпані,
Пагуляйце разам з намі!
Скамарох 2. Каб не мелі на нас злосці,
Каб жылі у весялосці
Скамарох 3. Сумных думак не трымалі
Скамарох 4. Ды аб нашым шчасці дбалі.
Скамарох 1. А пад бомаў перазвон
Прынясем для вас мы трон!
Гучаць званы. Скамарохі выносяць трон. Зіма сядае.
З'яўляецца Вядучы, які праводзіць гульні "Аб'езд каня"
"Арэлі". Музыка.

Зіма. Дзякуй, шаноўныя за сустрэчу, ха тое, што мае традыціі і абрады
памятаеце і захоўваеце, за тое, што шчодра і весела мае провады
святкуеце. Вялікі дзякуй вам, людзі. А зараз надыйшоў час
Вясну-красну сустракаць.
Музычна –гарэагрфічная кампазіцыя "Веснавы вянок".

Зіма. Вясну з прыходам я вітаю!
І перад тым, як трон аддаць,
Хачу я зерне перадаць.
Бяры зярно і засявай
Палёў шырокія абшары!
Хай новы дзень з прыбыткам будзе,
Прыносіць шчасце, радасць людзям!
Музыка. Зіма перадае Вясне чашу з зернем.

Вясна. Я прыйду да дзевачак у таночак,
Прынясу прыгожанькі вяночак,
Прынясу ясныя дзянёчкі,
Чыстыя дожджычкі,
Зялёныя травы, чырвоныя кветачкі.
Пачынае акідваць усіх зернем.
Будзьце багатыя, як зямля,
Будзьце здаровыя, як вада.
Няхай ваша хата
Будзе заўсёды багата!

Зіма. Хай цёплы дзень смялей ступае-
Табе я месца саступаю.
Хай новы дзень з прыбыткам будзе,
Нясе вам шчасце, радасць, людзі!
Ну, а зараз, усе бывайце,
Ліхам вы не памінайце.
Што не так, дык выбачайце,
Вясну святам сустракайце!
Скамарох 1. Гэй, дарогу дай!
Скамарох 2. Расступіся народ:
Скамарох 3. Ад'язджае Зіма
Скамарох 4. Ад нас на год!
Музыка. Зіма ад'язждае.

Вясна. Пара, сябры, нам з вамі запаліць вогнішча, каб зямелька
сагрэлася, каб сонейка свяціла- багацце прыносіла. Гэй людзі,
збірайцеся, птушкі, злятайцеся – час надыйшоў карагод веснавы
завесці!
Музыка.(Ансамбль).
Тэатралізаваная гурба запальвае вогнішча.

Скамарох 1. Настае зараз гадзіна

Скамарох 2. Нам усім патанцаваць
Скамарох 3. Веснавыя песні ўспомніць
Скамарох 4. Ды ў гульні пагуляць.
Гучыць музыка.
Пачынаецца канцэртна-гульнёвая праграма.
Пасля заканчэння на сцэне з'яўляюцца «Скамарохі»

Скамарох 1. Мы прыйшлі да вас пажадаць дабра
Ад усёй душы, як сваім сябрам.
Скамарох 2. Каб прынёс год новы вам
Дабрабыт і плён,
Многа радасці, веру светлых дзён
Скамарох 3. Няхай збудзецца, што пажадаецца,
Што задумана – прыдбаецца.
Скммарох 4. Дзякуй вам за добры прыём
Праз лета і восень і зіму
Ізноў да вас прыйдзём!
Усе Усяго вам добрага!

Гучыць вясёлая песня. Фінал.

 

Примечание: Обязательные к заполнению поля помечены *.

Яндекс.Метрика