Гульневая праграмма "Свята ўраджаю"

Сцена упрыгожана калоссямі, жоўтымі лістікамі, адлюстраваннямі гародніны. На сцену уваходзяць 2 дзяўчаты з кошыкамі і дзяўчына са снапом і ў вянке з калоссеў. У кошыке ў адной яблыкі, грушкі і інш. садавіна. У кошыке ў другой розная гародніна. Дзяўчаты спяваюць:

Зернейка. Дзякуй табе, Божа!
Нарадзілася збожжа.
Жнейкі спінкі гнулі
Ды песні цягнулі.
А цяпер прыйшла пара
Эх, павесяліцца нам.

Гароднейка. Дзякуй табе, Божа!
Гародніны поўны кошык.
Палівалі, палолі
Ды сабралі даволі.
А цяпер прыйшла пара
Эх, павесяліцца нам.

Садавінка. Дзякуй табе, Божа!
Садавіны поўны кошык.
Працавалі ўсё лета
Ды дабіліся мэты.
А цяпер прыйшла пара
Эх, павесяліцца нам.

Зернейка. Надыйшла восенька. Багатая пара.
Гароднейка. Пара кірмашоў ды вяселляў.
Садавінка. Цёмных ночак ды салодкіх пацалункаў.
Зернейка. А ці ёсць у нашым зале тыя, хто нарадзіўся восенню? Якога ліку? Выходзьце да нас калі ласка! Як ваша імя? Вось і пазнаёміліся. Скажіце, а ці любіце вы снедаць?
Гароднейка. Калі вызравае новы ураджай, хочацца паспрабаваць яго.
Садавінка. Паглядзіце, які спелы яблык. Хочацца яго паспрабаваць? Толькі вось з'есці яго будзе вам трошкі складана, таму што яблык будзе вісець высока і трэба без дапамогі рук адкусіць ад яго кавалачак. У каго хутчэй гэта атрымаецца, той і пераможца. Тры-чатыры, дастаём!
(гучыць полька, удзельнікі спаборнічаюць паміж сабой)
Гароднейка. А мае дары не хаціце паспрабаваць? Вось найлепшая гародніна – цыбуля. Тры- чатыры, дастаём!
(гучыць полька, удзельнікі спаборнічаюць паміж сабой)
Зернейка. А ці я не – гаспадыня палёў? Трэба і маіх дароў паспрабаваць, булачку пасмакаваць. Тры-чатыры, дастаём!
(гучыць полька, удзельнікі спаборнічаюць паміж сабой)
Зернейка. Сядайце на свае месцы, калі ласка!
Гароднейка. Вось вы і паспрбавалі дары восені.
Садавінка. Але ж восенню становіцца трошкі сумна. Лісцікі з дрэваў злятаюць, дожджык імжыць, птушкі ўлятаюць у цёплыя краіны.
Зернейка. Да сустрэчы, птушкі,
Шпакі ды буслы.
Вас чакае вырай.
Пачакаем мы. (кідае два самалёціка ў зал)
Гароднейка. Звернецеся ўвесну,
Ледзь уйдзе зіма.
З радаснаю песнею
У родныя края. (кідае два самалёціка ў зал)
Садавінка. Ветра спадарожнага
Вам жадаем мы.
Да сустрэчы, птушкі,
Шпакі ды буслы! (кідае два самалёціка ў зал)
Зернейка. А зараз тыя, хто злавіў нашых птушак, калі ласка, выходзьце на сцену. (удзельнікі выходзяць) Даражэнькія маі! Вы ведаеце, што не ўсе птушкі ўлетаюць. Застаюцца некаторыя зімаваць. Вось і ў вас засталіся птушкі. Трэба нам дапамагчы ім перанесці маразы. Што для гэтага мы павінны зрабіць? (адказы ўдзельнікаў) Правільна! Трэба зрабіць кармушкі для птушак. Вось гэтай справай мы зараз і займёмся. Деліцеся на дзьве каманды. Вось вам часткі кармушкі. Талерачка з зерняткамі і тыя птушкі што ў вас у руках. Па чарзе кожны з вас бяжыць да гэтага месца. Кладзе сваю частку, каб атрымалася кармушка з талерачцей, а потым зноў па чарзе пасадзіць туды сваіх птушак. Якая каманда хутчэй гэта зробіць, тыя і пераможцы.
(гучыць полька. Удзельнікі гуляюць. Пераможцы атрымліваюць прызы) Сядайце, калі ласка, на свае месцы!
Зернейка. Пасля восені прыйдзе лютая зіма.
Гароднейка. Таму трэба добра падрыхтавацца гаспадарам.
Садавінка. Як гавораць: рыхтуй сані з восені.
Зернейка. А ці ёсць у нашым зале сапраўдныя гаспадары? Што трэба зрабіць восенню гаспадару, каб у хаце было цёпла, суха і сыта? ( адказваюць, ім уручаюць цукеркі) тыя, хто атрымаў цукеркі, выходзце, калі ласка, да нас на сцену. (удзельнікі выходзяць)
Гароднейка. Якія прыгожыя хлопцы.
Садавінка. Напэўна не толькі прыгожыя, але і спрытныя ды моцныя. Сапраўныя волаты. Так?
Зернейка. А ў кожнага волата павінен быць конік. Так? А коніка трэба запрагаць, карміць і паіць. Так? Вось зараз мы вас і запражём і напоім. На аднолькавым растаянні ад вас стаяць жбаны з вадою, вам трэба дацягнуцца да яго і выпіць без дапамогі рук. Тры-чатыры!
(гучыць полька. Удзельнікі гуляюць. Пасля гэтага хлопцы не ўходзяць)
Зернейка. Малайцы, конікі! То есць волаты! Пачакайце, не сядайце! Адкажыце, калі ласка, ці ведаеце вы 4 колеры восені? ( удзельнікі адказваюць) А зараз, хлопцы пашукайце ў зале дзяўчат у якіх ў адзеянні ці у атрыбутах ёсць тыя колеры, якія вы назвалі. (гучыць музыка, хлопцы выбіраюць удзельніц)
Гароднейка. Восенню заўсёды ў гарадах праводзіліся кірмашы.
Садавінка. Гаспадары везлі на кірмаш садавіну, гародніну, хлеб на продаж.
Гароднейка. А яшче кірмаш – гэта вясёлае свята з гульнямі, жартамі, з арэлямі ды каруселямі.
Зернейка. Вось і мы зараз з вамі зробім вясёлую кірмашовую каруселю. Хлопчыкі, ўставайце ў кола тварам надвор. Гэта наша каруселя. Зараз будзе гучаць музыка. Дзяўчаты будуць танцуючы хадзіць вакол хлопцаў. Калі музыка зкончыцца, вам неабходна заняць месца на каруселі, то есць запрыгнуць на рукі к хлопцу. Камусь ці хлопца не хопіць. Тая дзяўчына выходзіць з гульні і аўтаматычна забірае з сабою аднаго з хлопцаў. Тры-чатыры.
(гучыць полька. Удзельнікі гуляюць. Паступова выходзяць з гульні, пакуль не застанецца тры удзельніка) Дзякуй, хлопчык, сядайце, калі ласка! А сярод вас усё ж трэба знайсці лепшую. Сапраўдную Талаку.
Гароднейка. А калі на полі дажыналі ўжо апошні загон, у кутку апошнега загона завівалі казлу бараду – аддавалі належнае казлападобнай істоце ( па старажытных уяўленнях, добраму духу ніўкі, поля), каб яна дала ўраджай і на другі год.
Садаваінка. Рабілі гэта так: у нутры нязжатай лапіны поля клалі хлеб і соль, а над нім звязвалі жытнія каласы.
Зернейка. Вось зараз мы з вамі тоже заў'ём бараду. Толькі вам, дзяўчаты, трэба знайсці сабе дапаможніц. Па тры чалавека ў кожную каманду. (дзяўчаты шукаюць дапаможніц) Вось гэта (дае удзельніцам лентачкі) будзе ваша барада, а вашым дапаможніцам трэба не адпускаючы рук сплесці з лентачак касічку. Ў каго хутчэй і лепш гэта атрымаецца, тая каманда і пераможа. Тры-чатыры.
(гучыць полька. Ідзе гульня) Цудоўныя атрымаліся касічкі.
Гароднейка. Але калі бараду завівалі, лічылася вершынёй мастацтва жнеі зрэзаць гэтую бараду адным узмахам сярпа.

Зернейка. Хто хутчэй распляце касічку, той і пераможца. ( дзяўчаты распятаюць касічку) Вось і наша пераможца. Трэба яе упрыгожыць. А вы дзяўчаты дапамагайце нам. (вядучыя і дзяўчаты прычапляюць лентачкі да вянка Талакі і ходяць хараводам пад музыку і спяваюць:
Добры вечар, добры вечар!
Добры вечар, Талака!
Да ўхараводзьжтка
Ты нас геценечкі вечар.
Да вазьмі ж ад нас, вазьмі
Гэты збожны ты снапок!
Да надзень жа, надзень
З краскамі прыгож вянок!
З гэтым добрым пойдзем жа мы
К пану да к гаспадару,
Прынясём жа мы яму
Шчасцейка тваё ў харомы.
Ён той пан гаспадарык
Справіць нам дажыначкі,
Выставіць пажытачкі
Ды з сусекаў папіханых.
Зернейка. Дзякуй, дзяўчаты! Прымайце падарункі і сядайце, калі ласка!
Гароднейка. Дзякуй і вам, госцікі даражэнькія, што гулялі з намі.
Садавінка. Даруй вам божа багацця, здароўя ды шчасця.
Зернейка. А мы развітваемся з вамі. Да наступнай восені.

Примечание: Обязательные к заполнению поля помечены *.

Яндекс.Метрика